Гомельскія студэнты ўдзельнічалі ў турніры па міні-футболе (фота)

Спаборніцтвы сярод гарадскіх ВНУ на прызы “Гомеля” адбываліся цягам выходных. Шэсць каманд, якія прадстаўлялі свае навучальныя ўстановы, былі разбітыя на дзве групы. У першы дзень спаборніцтваў прайшлі групавыя матчы ў адзін круг. Пераможцы груп наўпрост патрапілі ў паўфінал. Сёння прайшлі паўфіналы, матч за трэццяе месца і фінал.

Перамогу, а разам з ёй кубак и футбольны мяч, падпісаны гульцамі “Гомеля”, атрымала каманда ГДУ імя Францыска Скарыны.