Google+ можа ўвесці цэнзуру ў блогах сваіх карыстальнікаў
У сацыяльнай сетцы з'явілася магчымасць выдаляць паведамленні, калі яны супярэчаць заканадаўству краіны.
Як паведамляе тэлеканал Russia Today, новая палітыка Google дазволіць прывязваць адрас блога да даменнай зоны той краіны, у якой ён публікаваўся. І па запыце мясцовых уладаў Google+ зможа выдаляць "крамольныя" паведамленні.
Нагадаем, тыдзень таму стала вядома, што сайт мікраблогаў Twitter будзе выбарачна блакаваць паведамленні карыстальнікаў у той ці іншай краіне.