Грамадскі транспарт сталіцы будзе працаваць да 2-й гадзіны ночы
Гэта звязана са святочнымі мерапрыемствамі, прымеркаванымі да Дня Рэспублікі, якія ў аўторак праходзяць у Мінску.
Як паведамляе БЕЛТА, да 2-й гадзіны ночы будуць працаваць:
аўтобусныя маршруты №№ 1, 9Д, 18, 29, 32с, 35с, 42, 44, 52, 57, 73, 91, 95, 99, 100, 112с, 121, 145с, 159, 926;
тралейбусныя — №№ 1, 20, 27, 48, 53, 60, 62;
трамвайныя — №№ 1, 3.
Да 2-й гадзіны ночы таксама будзе працаваць метро.
Фота — bymedia.net