Грамадскія слуханні па высечцы дрэваў пройдуць у Гродне

Як паведамляе афіцыйны сайт гарадскога выканаўчага камітэта, на парадку дня — лёс 168-мі дрэваў. Яны перашкаджаюць распачатаму будаўніцтву, рамонту альбо добраўпарадкаванню тэрыторый. Поўны спіс насаджэнняў і назвы арганізацый-заяўнікаў высечкі выкладзеныя на сайце гарвыканкама.

Нагадаем, чыноўнікі ўжо другі раз збіраюцца абмяркоўваць з грамадскасцю лёс дрэваў у Гродне. У першым сходзе ўдзельнічалі сем чалавек, чатыры з якіх — чыноўнікі.