Грэцыя спыніла незаконны імпарт электратавараў з Беларусі

Як інфармуе партал "Грэцыя і мы", электратавары бязмытна ўвозіла грэцкая кампанія "Арбіком" з прыгарада Афінаў. Потым беларускія тавары развозілі па складах аптавікоў на тэрыторыі ўсёй краіны.

Шкода, нанесеная бюджэту Грэцыі за ўвесь час дзейнасці кампаніі, складае 1 млрд 300 млн еўра. Супраць акцыянераў кампаніі праваахоўнікі пачалі крымінальную справу.

Фота — freefoto.com