Грэцыя атрымае 130 мільярдаў еўра крэдытаў да 2014 года
Гэтыя сродкі выдзяляць дзяржавы еўразоны і Міжнародны валютны фонд у межах "другога плана выратавання".
Пра гэта сёння паведаміў кіраўнік Еўрагрупы Жан-Клод Юнкер па выніках 12-гадзіннага паседжання савета міністраў краін еўразоны, інфармуе РІА "Новости".
Прэм'ер-міністр Грэцыі Лукас Пападзімас назваў дасягнутае пагадненне пра крэдытаванне краіны "гістарычным". Паводле яго словаў, трэба неадкладна пачынаць рэалізацыю праграмы, якая прадугледжвае далейшае крэдытаванне краіны і спісанне яе запазычанасці. Падпісанне пагаднення запланаванае на пачатак сакавіка.