Гродзенка змагаецца за званне "Міс Палонія-2011" (фота)

Як паведамляе Радыё "Твой Стыль", дзяўчыне 19 гадоў, і яна навучаецца на факультэце эканомікі і менеджменту ў Беластоцкім універсітэце. Вікторыя захапляецца танцам жывата, аддае шмат часу на вывучэнне замежных моваў.  

У фінале рэгіянальнага конкурсу Вікторыя не трапіла ў лік трох пераможцаў. Але журы прыняло рашэнне ўключыць яе ў найпрыгажэйшых дзяўчат, якія будуць бараніць гонар Беласточчыны на нацыянальным конкурсе прыгажосці.


Ужо ў ліпені ў Беласток з'едуцца пераможцы ўсіх рэгіянальных конкурсаў прыгажосці. Тады і будзе вызначана, хто з дзяўчат пазмагаецца за карону "Міс Польшчы'2011".


Фота: Gazeta Wspolczesna