Гродзенку аштрафавалі на паўтары месячнай пенсіі

Між тым пенсія гродзенкі складае толькі 1 мільён 700 тысяч рублёў, паведамляе праваабарончы сайт "Вясна".

Пенсіянерку прызналі вінаватай у правядзенні несанкцыяванага пікету ў Румлёўскім парку. Тады БХД меркавала правесці акцыю ў падтрымку малога памежнага руху паміж Беларуссю і Польшчай. Аднак акцыю не дазволілі. Даведаўшыся пра гэта, удзельнікі пікета адразу сышлі.

Суддзя не ўзяла пад увагу тое, што Котава адразу спыніла правядзенне пікету, калі зразумела, што ён недазволены.