Гродзенскаму мясакамбінату дазволілі гнаць самагон
Гэтаму прадпрыемству належыць этнаграфічны комплекс “Каробчыцы”, дзе цяпер можна будзе легальна паспрабаваць хатнюю гарэлку.
Дазвол на вытворчасць самагонкі “Каробчыцы” атрымалі ад Савета міністраў, паведамляе “Ежедневник”. Раней падобныя “ліцэнзіі” ўжо атрымалі музей пад адкрытым небам “Дудуткі”, нацыянальны парк Белавежская пушча і некаторыя іншыя ўстановы.
У “Каробчыцах” спадзяюцца, што самагон ўласнай вытворчасці дазволіць прыцягнуць увагу турыстаў і гараджан, а тым самым павялічыць папулярнасць этнаграфічнага комплекса.