Гродзенскі аэравакзал прадаюць за 11 долараў
Улады не ўпэўнены, што нават за такі сімвалічны кошт дзевяціпавярховы будынак агульнай плошчайт 15 тысяч квадратных метраў хтосьці купіць.
Недабудаваны будынак аэравакзала будуць прадаваць на аўкцыёне за 35 тысяч рублёў. На першае студзеня мінулага года яго прапанавалі з малатка за 5 мільярдаў 707 мільёнаў рублёў. Затым кошт зменшылі на 50 адсоткаў, паведамляе "Гродзенская праўда". Цяпер яго хочуць прадаць за 1 базавую велічыню.