Гродзенскі махляр выдаваў візы ў сябе дома

Малады чалавек размясціў у інтэрнэце абвестку аб садзейнічанні ў атрыманні замежных віз. Але рабіў іх не ў адпаведных консульствах, а ў сябе ў кватэры на кампутары. Прычым рабіў працу гэтулькі прымітыўна, што адрозніць падробку ад сапраўднай візы было зусім нескладана. Аднак удзячныя кліенты гэтага не заўважалі.  

Падазраваны прапаноўваў не толькі візы, але і кантракты на працу ў Іспанію. Усе дакументы ён вырабляў пры дапамозе графічных рэдактараў, пасля чаго раздрукоўваў на звычайнай паперы і ўклейваў у пашпарт. Хлопец вырабляў таксама фальшывыя грошы. Пры затрыманні ў яго знайшлі 15 тысяч падробленых еўра, інфармуе uvd.grodno.by