Гродзенскі тэатр лялек рыхтуе сотую прэм’еру
Аб гэтым паведаміў сёння галоўны рэжысёр Алег Жугжда.
Юбілейнай пастаноўкай стане сцэнічная фантазія на гогалеўскія тэмы "Вій. Страшная помста". Яна напісаная і пастаўленая самім Жугждай. Сотую прэм'еру, як і першую, тэатр адрасуе не дзецям, а моладзі і даросламу гледачу, інфармуе БелТА.
Пастаноўка Гогаля стала юбілейнай не выпадкова. Напісаць п'есу паводле гэтага твора было даўняй ідэяй рэжысёра, узрушанага аповесцю яшчэ ў дзяцінстве.