Гродзенскіх даішнікаў узброілі 3G-мадэмамі

На трасе Мінск-Гродна за кіроўцамі сочаць супрацоўнікі ДАІ, узброеныя радарамі, ноўтбукамі і 3G-мадэмамі, інфармуе тэлерадыёкампанія “Гродна”. Сістэма назірання фіксуе хуткасць руху аўтамабіляў. Калі фіксуецца перавышэнне хуткасці, інфармацыя пра аўто (марка, колер, нумарны знак) перадаецца наступнаму пасту ДАІ. На ім спыняць кіроўцу і пакажуць яму відэа. 


Паводле прадстаўнікоў абласнога ДАІ, гэтага будзе дастаткова, каб аштрафаваць парушальніка правілаў дарожнага руху.