Гродзенскія памежнікі затрымалі караван з кантрабандай

Чатыры жыхары Літвы і два беларуса паспрабавалі перавезці кантрабандныя цыгарэты з Беларусі ў Літву праз пункт спрошчанага пропуску "Парэчча". Там адбываецца беставарны праезд, таму праверку дакументаў і дагляд транспартных сродкаў праводзяць толькі памежнікі.

Цыгарэты былі схаваныя ў розных частках аўтамабіляў, а таксама ў тайніках - бензабаку, газавым балоне, у корабе пад заднім сядзеннем і ў бамперы. Усяго ў аўтамабілях было схавана больш як 14,5 тысяч пачкаў цыгарэт "Фэст" з беларускай акцызнай маркай на суму каля 20 мільёнаў рублёў.

За дапамогу ў перасячэнні мяжы без дагляду машын жыхар Ліды прапанаваў памежніку хабар у памеры $100. Адак безпаспяхова.