Гродзенскую кватэру абрабавалі як у кінабаевіку
Здарэнне адбылося 10 студзеня на праспекце Кляцкова.
Як піша газета "Вечерний Гродно", рабаўнікі пазванілі ў дамафон шматпавярховіка і прадставіліся супрацоўнікамі пошты. У кватэры ў гэты час была толькі 17-гадовая дачка гаспадыні. Яна і адчыніла дзверы, упусціўшы злачынцаў.
Рабаўнікі ў масках запатрабавалі ў дзяўчыны грошы, якія былі дома. Атрымаўшы жаданае, налётчыкі адразу збеглі.
На шчасце, дзяўчына не пацярпела. Ідзе следства.
На фота vgr.by — пад'езд, у якім адбылося рабаўніцтва.