Гродзенцам сёння прапануюць паназіраць за зоркамі
Увечары 27 красавіка на беразе Нёмана выставяць тэлескопы.
Так гродзенскія аматары астраноміі адзначаць Міжнародны дзень навукі аб сусвеце.
У гэты дзень у розных краінах адбываюцца так званыя “тратуаркі”. Астраномы выстаўляюць на вуліцы тэлескопы і прапануюць паназіраць за планетамі і зоркамі ўсім жадаючым. У Гродне “тратуарка” пройдзе на правым беразе Нёмана з 19-й да 22-й гадзіны.
У выпадку, калі надвор’е будзе неяснае, то назіранне за зоркамі аўтаматычна перанясць на суботу ў той жа час і ў тым жа месцы.