Грошы на мадэрнізацыю Нацыянальнага аэрапорта "Мінск" дадуць кітайцы
Крэдыт будзе вылучаны на пабудову другой лініі ўзлётна-пасадачнай паласы.
Яе будаўніцтва пачнецца да канца года. Пра гэта паведаміў прадстаўнік Міністэрства транспарту і камунікацый Павал Бажанаў.
Бажанаў: "Атрыманая гарантыя беларускага ўрада. Цяпер мы чакаем ухвалы ад крэдытнага камітэту "Эксімбанка" аб вылучэнні грошай. Пасля гэтага дакументы будуць перададзеныя ў Дзяржаўны савет Кітая, і пойдзе ўжо фінансаванне праекта. Думаю, што да канца года ўсе дакументальныя фармальнасці будуць выкананыя і пачнецца будаўніцтва другой узлётна-пасадачнай паласы".