Грошы на прыезд беларускіх дзяцей у Гданьск збіралі ўсім горадам

Для прыезду групы 35 дзяцей і апекуноў было патрэбна 10 тысяч злотых (больш за 3 тысяч долараў). Гарадскія ўлады змаглі выдаткаваць толькі 1100 злотых. Аднак у выніку грамадскай кампаніі ў Гданьску, патрэбную суму ўдалося сабраць. Аб гэтым паведамляе "Радыё Гданьск".

Прыезд дзяцей запланаваны на 25 сакавіка і працягнецца тыдзень.