Грузінскіх фатографаў абвінавацілі ў шпіянажы
Тром з чатырох затрыманых у Грузіі фотарэпарцёраў прад'яўленыя абвінавачванні.
Вызваленая толькі жонка аднаго з затрыманых, фатограф Нація Гедэнідзэ. Па словах адвакатаў, фотарэпарцёры адмаўляюць усе абвінавачванні. Адзін з затрыманых - Георгій Абдаладзэ - працягвае галадоўку, паведамляе ВВС.
Нагадаем, што чатыры чалавекі былі затрыманыя ў Грузіі па падазрэнні ў перадачы сакрэтнай інфармацыі замежным арганізацыям. Усё яны з’яўляюцца фатографамі з прэзідэнцкага пула Міхаіла Саакашвілі.