Грыбаўскайтэ і ван Рампей абмяркуюць сёння беларускае пытанне
Сёння ў Вільні адбудзецца сустрэча Прэзідэнта Літвы і старшыні Еўрапейскай рады.
Акрамя абмеркавання актуальных пытанняў палітыкі Еўрапейскага Саюза, плануецца разгледзець найлепшыя спосабы рэалізацыі прапаноў з нагоды большай адкрытасці ЕС для жыхароў Беларусі. Гэтыя прапановы прэзідэнт Літвы Даля Грыбаўскайтэ выказала ў сваім лісце старшыне Еўрапейскай рады Херману ван Рампею, паведамляе UDF.BY.
фота: runet.lt