Гульцы БАТЭ, якія патрапілі ў заяўку на Лігу Еўропы (спіс)
Барысаўчане адправілі ва УЕФА заяўку каманды на ўдзел у матчах Лігі Еўропы. У ёй 32 футбалісты.
Як паведамляе афіцыйны сайт ФК БАТЭ, у заяўку патрапілі:
брамнікі — Андрэй Шчарбакоў, Арцём Сарока, Андрэй Гарбуноў і Аляксей Махнач; абаронцы — Аляксандр Юрэвіч, Арцём Радзькоў, Максім Бардачоў, Ягор Філіпенка, Раман Марозаў, Дзяніс Палякоў, Ігар Жураўлёў, Віталь Гайдучык; паўабаронцы — Дзмітрый Ліхтаровіч, Аляксандр Валадзько, Ілля Алексіевіч, Завен Бадаян, Аляксандр Глеб, Аляксандр Паўлаў, Эдгар Аляхновіч, Дзмітрый Бага, Аляксей Доўгель, Вадзім Курловіч, Міхаіл Сівакоў, Яўген Зданюк, Максім Валадзько, Павел Няхайчык, Філіп Рудзік; нападаючыя — Арцём Канцавы, Дзмітрый Мазалеўскі, Яўген Калінін, Віталь Радзівонаў, Уладзімір Карп.
Нагадаем, першы матч 1/16 Лігі Еўропы з турэцкім "Фенекрбахчэ" пройдзе 14 лютага на гродзенскім стадыёне "Нёман".
Лукашэнка: мы не супраць, што БАТЭ зарабляе
Фота — fcbate.by