Гульні БАТЭ з “Міланам” і “Вікторыяй” будуць перанесеныя

Саюз еўрапейскіх футбольных асацыяцый дазволіў БАТЭ перанесці на больш ранні час хатнія матчы групавога этапу Лігі чэмпіёнаў супраць італьянскага "Мілана" і чэшскай "Вікторыі", паведаміла прэс-служба барысаўскага клуба.

Цяперашняй восенню Беларусь па прыкладзе Расіі не будзе пераходзіць на зімовы час, таму гульні з "Міланам" (1 лістапада) і "Вікторыяй" (23 лістапада) павінны былі пачацца ў 22.45. Па рашэнні УЕФА сустрэча БАТЭ - "Мілан" пачнецца ў 20.00 па мінскім часе, БАТЭ - "Вікторыя" – у 21.00.