Хакер з Мінска скраў у італьянцаў і французаў 20 тысяч еўра

Пры дапамозе віруснай праграмы малады мінчук атрымліваў з заражаных камп'ютараў паролі да чужых банкаўскіх рахункаў. Ахвярамі хакера сталі жыхары Польшчы (у іх ён скраў 7,5 тысячы злотых).

Як паведамляе тэлеканал СТВ, хакеру ўжо выстаўленае абвінавачанне. Яму пагражае да 15 гадоў пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці.

Фота — СТВ