"Хавер" пакінуў мінскія крамы без хлеба і малака
Хлеб, малако ды некаторыя іншыя прадукты не трапілі 16 сакавіка ў шэраг мінскіх крам.
Прычынай сталі снежныя заносы на дарогах, перадае interfax.by. Дастаўленыя да снегападу малочныя ды іншыя прадукты хутка раскупляюцца, у шмат якіх крамах адпаведныя паліцы ўжо спусцелі.
З гэтай праблемай гандляры сутыкнуліся яшчэ ў першы дзень анамальнага снегападу. 15 сакавіка адсутнасць свежых паставак малочных і мясных прадуктаў адзначалі прадаўцы на Камароўскім рынку.
У транспартных кампаніях кажуць, што даставяць прадукты ў крамы, як толькі камунальнікі расчысцяць дарогі і вуліцы ад снегу.
Фота — 112.by