Хуліганам за разбіты прыпынак пагражае 6 гадоў зняволення (фота)
Здарэнне адбылося на мінулым тыдні ў Мінску.
Як паведамляе сталічная міліцыя, чацвёра маладых людзей, якія былі ў стане алкагольнага ап'янення, пашкодзілі шкло прыпынку грамадскага транспарту на вуліцы Селіцкага.
Жыхар суседняга дома выклікаў міліцыю, якая затрымала хуліганаў. Імі аказаліся маладыя людзі ва ўзросце ад 16 да 21 года. Двое з іх — навучэнцы аднаго са сталічных каледжаў. Распачатая крымінальная справа за хуліганства, здзейсненае групай асобаў. Ім можа пагражаць да 6 гадоў пазбаўлення волі.


Фота — guvd.gov.by