Human Rights Watch заклікае распачаць справу супраць Буша-малодшага

Па словах праваабаронцаў, ёсць сур'ёзныя падставы падазраваць Буша ў тым, што ён дапускаў катаванні людзей. Гаворка ідзе аб так званых сакрэтных турмах ЦРУ і метадах допыту, якія практыкавалі некаторыя супрацоўнікі тых турмаў, паведамляе ВВС.

Акрамя таго, Human Rights Watch нагадвае, што частка вязняў з тэрыторыі ЗША таемна перавозілася ў іншыя краіны, дзе амерыканскія законы не дзейнічаюць.