"Хуткая" 15 хвілінаў ехала 100 метраў

Пацярпелая ляжала на бруку плошчы Леніна і скардзілася на боль у левай назе. Між тым, гарадская лякарня размяшчаецца за 100 метраў цераз дарогу. Хвілін праз 15 адтуль прыслалі аўтамабіль "хуткай дапамогі", які забрала пацярпелую.

Тым часам, на плошчы ездзілі навагодні цягнік для дзяцей, карэта з канём і кучарам ды вослік. Людзей каля елкі было прыблізна сто чалавек. Міліцыянтаў — ніводнага.