Ідэолагі пішуць лісты замест кіраўнікоў афіцыйных прафсаюзаў?
Газета “Брестский курьер” атрымала ліст з крыху дзіўнага адрасу.
Выданне двойчы напісала пра масавы сыход працаўнікоў мікашэвіцкага “Граніта” з афіцыйнага ў незалежны прафсаюз. Гэта ўзарвала цярпенне Мікалая Басалая, кіраўніка абласной арганізацыі Федэрацыі прафсаюзаў Беларускай. Ён прыслаў у рэдакцыю гнеўны ліст, які газета надрукавала са сваім каментаром.
Адметна, што гэты ліст быў разасланы ў шматлікія СМІ… з электроннага адраса упраўлення па ідэалогіі Брэсцкага аблвыканкама.