IIHF: Чэмпіянат свету-2014 пройдзе ў Беларусі

Фазэль заявіў, што Міжнародная федэрацыя абмяркоўвала гэтае пытанне на пасяджэнні Рады і на Кангрэсе. І прыняла рашэнне праводзіць турнір у Беларусі, інфармуе “Тэлеграф”.

 

Нагадаем, што прэзідэнт ЗША Барак Абама 3 студзеня падпісаў "Акт аб дэмакратыі і правах чалавека ў Беларусі ў 2011 годзе". Сярод іншага дакумент заклікае Міжнародную хакейную федэрацыю адмовіцца ад правядзення чэмпіянату свету па хакеі - 2014 у Мінску.