"Індэкс цэнзуры": пашыраецца кантроль за тым, што робяць беларусы ў Сеціве

Яна мае штаб-кватэру ў Лондане, займаецца падтрымкай свабоды выказвання, у апошнія гады адсочвае сітуацыю ў нашай краіне.

"Улады Беларусі істотна пашырылі свой кантроль над сферай лічбавай камунікацыі грамадзян. Нямногія ўсведамляюць, што рэжым мае магчымасць кантраляваць практычна ўсе дзеянні жыхароў Беларусі ў інтэрнэце", — заявіў супрацоўнік "Індэкса цэнзуры" па Беларусі і рэгіёне АБСЕ Андрэй Аляксандраў.

У дакладзе адзначаецца, што Беларусь з'яўляецца краінай з адным з горшых рэйтынгаў свабоды прэсы і свабоды выказвання ў свеце. Новыя лічбавыя тэхналогіі, найперш інтэрнэт, далі новыя магчымасці для свабоды слова, але разам з тым яны забяспечылі ўлады і "новымі інструментамі для задушэння свабодных галасоў і адсочвання іншадумцаў", паведамляе БелаПАН.

Паколькі інтэрнэт становіцца ўсё больш важнай крыніцай інфармацыі, улады Беларусі выкарыстоўваюць розныя спосабы для кантролю над ім, адзначаюць эксперты. Аналіз, які правёў "Індэкс цэнзуры", паказвае, што ўлады Беларусі плануюць рабіць яшчэ больш жорсткім кантроль над доступам грамадзян нашай краіны да інтэрнэту. Інвестуюцца значныя сродкі ў стварэнне спецыяльнага абсталявання і праграм, якія дазваляюць адсочваць практычна ўсё, што беларускія карыстальнікі робяць у Сеціве.

Фота — macdigger.ru