Індыя гатовая набыць пакет акцый "Беларуськалія"
Пра гэта заявіў сёння Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Індыі ў Беларусі Манодж Кумар Бхарці.
Па яго словах, якія перадае БЕЛТА, цяпер рашэнне па гэтым пытанні залежыць ад урада Беларусі. Ён адзначыў, што перамовы працягваюцца.
Дыпламат таксама паведаміў, што ідуць таксама перамовы пра пастаўкі ў Індыю беларускіх калійных угнаенняў.