Інфармацыя пра допінг у пробах беларускага футбаліста не пацвярджаецца
Нагадаем, што сёння з'явілася інфармацыя, быццам Сяргей Карніленка трапіў у допінг-скандал.
Паведамлялася, быццам у аналізах нападніка футбольнай зборнай Беларусі знайшлі сляды забароненаага прэпарата псеўдаэфедрыну. Аднак расійскі клуб "Крылья Советов", за які гуляе Карніленка, не пацвердзіў гэтыя звесткі. Як паведамілі агенцтву БелаПАН у самарскім клубе, пакуль што ніякай афіцыйнай інфармацыі па Карніленку няма. Футбаліст цяпер знаходзіцца разам з камандай і рыхтуецца да чарговага матчу чэмпіянату Расіі, які "Крылья Советов" правядуць сёння ў Нальчыку.
У расійскім антыдопінгавым агенцтве "РУСАДА" таксама не змаглі растлумачыць сітуацыю. Па словах экспертаў, канчатковых дакументаў пакуль няма, таму яны не каментуюць інфармацыю, якая з'явілася ў прэсе. Разам з тым, у агенцтве заявілі, што ніякія санкцыі да Карніленкі не ўжывалася. Пробу на допінг у Карніленкі ўзялі 18 сакавіка.
Нагадаем, Карніленка уключаны ў пашыраны спіс гульцоў беларускай зборнай для ўдзелу ў Алімпійскіх гульнях у Лондане.