Інспектары ДАІ загналі п'янага кіроўцу ў тупік

Ён павялічыў хуткасць і паспрабаваў уцячы. Аднак на вуліцы Машыністаў патрапіў у тупік і быў затрыманы. Mazda, дарэчы, пашкодзіла службовы аўтамабіль ДАІ.

Як паведамляе сайт onliner.by, аўтамабілем кіраваў 24-гадовы малады чалавек, які быў у стане алкагольнага ап'янення. Летась яго ўжо затрымлівалі п'яным за рулём. На гэты раз найхутчэй распачнуць крымінальную справу.