"Інтэр РАО": Беларусь прафесійна перайшла на ўласныя энэргамагутнасці
Расійская кампанія "Інтэр РАО ЕЭС" чакае ад Беларусі плату за электраэнергію ў бліжэйшыя дні.
Разам з тым, прадстаўнік кампаніі адзначае прафесійны пераход беларускіх калег на выкарыстанне ўласных магутнасцяў пасля спынення расійскіх паставак. Пра гэта паведамляе БелаПАН.
Дарэчы, міністр эканомікі нашай краіны Мікалай Снапкоў 29 чэрвеня на прэс-канферэнцыі ў Мінску паабяцаў, што Беларусь разлічыцца па абавязках за расійскую электраэнэргію.