Інтэрнаўтам прапануюць згуляць “за дэмакратыю ў Беларусі”

Яе ініцыятары хочуць прыцягнуць увагу да неабходнасці агульнай палітыкі Еўрапейскага Саюза ў дачыненні да Беларусі.

У межах кампаніі інтэрнаўтам прапануюць зайсці на сайт build-democracy і згуляць у інтэрактыўную гульню. Удзельнікі могуць пабачыць, што думаюць пра дэмакратыю прафесар Ежы Бузэк, праваабаронца Петрушка Шустрава ды іншыя вядомыя еўрапейцы. Таксама на сайце можна падпісаць зварот з заклікам да палітыкаў Еўрасаюза кіравацца ідэямі салідарнасці і дэмакратыі ў адносінах з Беларуссю.

Арганізатарам кампаніі з'яўляецца Eastbook.eu.