Інтэрнаўты пачалі кампанію па дыскрэдытацыі “Маніфеста” Брэйвіка
Ананімныя карыстальнікі распаўсюджваюць спасылкі на фальшывыя версіі дакумента нарвежскага тэрарыста.
Яны заклікаюць карыстальнікаў сеткі ствараць свае ўласныя копіі маніфеста Брэйвіка, уносячы ў арыгінал выпраўленні і пазбаўляючы яго сэнсу. Паводле задумкі арганізатараў, інтэрнэт запоўняць падробленыя тэксты і мэта Брэйвіка - распаўсюджванне маніфеста і сваіх ідэй - дасягнутая не будзе.
Нагадаем, што Андэрс Брэйвік 22 ліпеня здзейсніў падвойны тэракт, ахвярамі якога сталі 76 чалавек. Незабоўга да гэтага ён выклаў у інтэрнэт свій маніфест, у якім распавёў аб сваіх экстрэмісцкіх поглядах.