Інтэрнэт-часопіс 34mag.net атрымаў міжнародную прэмію
Ён уганараваны прэміяй Free Media Pioneer Award Міжнароднага інстытута прэсы.
Яна ўручаецца ад 1996 года ў якасці прызнання працы СМІ ў прасоўванні свабоды слова і падтрымкі незалежнасці медыя ў сваім рэгіёне, інфармуе сайт charter97.org.
Нагадаем, 34mag.net заснаваны беларускай журналісткай Ірынай Віданавай (на здымку). Ён з'яўляецца мультымедыйнай версіяй часопіса "Студэнцкая думка", які быў зачынены ўладамі ў 2005 годзе.
Уручэнне ўзнагароды пройдзе ў чэрвені ў сталіцы Трынідада і Табага.