Інтэрнэт-кампанія Yahoo можа звольніць тысячы супрацоўнікаў

Паводле неафіцыйнай інфармацыі, гаворка ідзе пра звальненне тысяч спецыялістаў, якія працавалі ў аддзелах маркетынгу, PR, даследаванняў, у рэгіянальных падраздзяленнях. Чакаецца, што кампанія, якая з мінулага года перажывае крызіс і мае патрэбу ў эфектыўнай стратэгіі для выратавання свайго бізнэсу, можа аб'явіць пра гэтыя планы да канца сакавіка, інфармуе РІА "Новости".