Інтэрнэт-супольнасць Расіі склікае акцыю пратэсту 10 снежня
Такія заклікі з’явіліся ў сацыяльных сетках.
Група, створаная ў Facebook, аб'ядноўвае ўжо больш за больш за 4 тысячы карыстальнікаў. Каля 2 тысяч чалавек зарэгістраваліся ў аналагічнай групе сеткі “Вконтакте”. Усе яны збіраюцца пратэставаць супраць фальсіфікацый на выбарах у Думу і разгонаў папярэдніх акцый пратэсту.
Нагадаем, што напярэдадні паліцыя затрымала больш за 300 удзельнікаў несанкцыянаванай акцыі пратэсту ў цэнтры Масквы. Сярод затрыманых адзін з лідараў "Салідарнасьці" Барыс Нямцоў, лідар партыі "Яблоко" Сяргей Мітрохін, а таксама журналісты.