Інтэрпол лічыць, што мінскія выбухі 2008 і 2011 года рабіў адзін чалавек
Інтэрпол зацікаўлены ў атрыманні інфармацыі пра выбуховыя прылады, якія спрацавалі ў Мінску 4 ліпеня 2008 года і 11 красавіка 2011 года.
Пра гэта заявіў генеральны сакратар Міжнароднай арганізацыі крымінальнай паліцыі Рональд Ноўбл, які зараз знаходзіцца ў Беларусі.
Па яго словах, якія перадае БелаПАН, абсалютна ясна, што злачынства здзейсніў адзін і той сам чалавек. Ноўбл паведаміў, што, паводле вынікаў праверкі, адбіткі пальцаў падазраванага ў выбуху ў 2008 годзе цалкам супадаюць з адбіткамі пальцаў абвінавачанага ў выбуху ў 2011 годзе.
Па словах Ноўбла, беларускі бок быў гатовы падзяліцца інфармацыяй пра выбух у метро з удзельнікамі Еўрапейскай рэгіянальнай канферэнцыі Інтэрпола, якая цяпер праходзіць на Мальце. У канферэнцыі павінен быў удзельнічаць першы намеснік міністра ўнутраных спраў Беларусі Алег Пякарскі. Але візу яму не далі, бо ён унесены Еўрасаюзам у спіс неўязных пасля падзеяў 19 снежня.