Інвестыцыі і інавацыі вызваляць ад падаткаў
Пра гэта сёння паведаміў міністр фінансаў Беларусі Андрэй Харкавец.
"З 2012 года будзе прапанавана вывесці з падаткаабкладання інвестыцыі і інавацыі", — заявіў міністр. Плануецца, што ад падатку на прыбытак могуць быць вызваленыя інвестыцыі, накіраваныя на стварэнне новых і мадэрнізацыю існуючых вытворчасцяў.
"Калі прадпрыемства пачне прыносіць прыбытак, яно будзе вызваляцца ад падатку да поўнай акупляльнасці панесеных выдаткаў. Гэта так званы механізм пераносу стратаў на прыбытак будучых перыядаў. Гэта аснова для прыцягнення доўгатэрміновых інвестыцый", — заявіў Харкавец.