Іранскі амбасадар цікавіўся нанатэхналогіямі ў Пінску
29 красавіка Надзвычайны і Паўнамоцны Амбасадар Ісламскай Рэспублікі Іран наведаў Пінск. Ён узначаліў іранскую дэлегацыю.
Госці вывучалі патэнцыял Палескага рэгіёна для развіцця супрацы паміж краінамі. Асаблівую ўвагу ўсходніх гасцей прыцягнуў тэхнапарк пры Палескім дзяржуніверсітэце, у якім спрабуюць выкарыстоўваць бія- і нанатэхналогіі.