Іспанцы пратэстуюць супраць новага працоўнага заканадаўства

Грамадзяне незадаволеныя тым, што новае заканадаўства спрашчае кіраўніцтву парадак звальнення супрацоўнікаў і дае магчымасць не выконваць калектыўныя дамовы.

Як інфармуе РБК, самая вялікая дэманстрацыя адбылася ў Мадрыдзе. У ёй удзельнічала некалькі дзясяткаў тысяч.

Прэм'ер-міністр Іспаніі Марыяна Рахой быў гатовы да такога развіцця падзей. Каментуючы прыняццё новых законаў, ён заявіў, што яны будуць прывядуць да ўсеагульнага страйку. Разам з тым кіраўнік урада лічыць, што новаўвядзенні неабходныя для таго, каб Іспанія перамагла беспрацоўе. Цяпер у краіне яно складае прыкладна 23%.