"Ітэра" назвала праект "Мінск-Сіці" камерцыйна стратным
Пра гэта гаворыцца ў лісце саўладальніка расійскай кампаніі "Ітэра" Ігара Макарава.
Па звестках расійскага выдання "КоммерсантЪ" гэты ліст быў накіраваны на імя Аляксандра Лукашэнкі за тыдзень да таго, як наша краіна скасавала з кампаніяй дамову пра будаўніцтва бізнэс-цэнтра ў Мінску.
Як нагадвае БелаПАН, 16 лютага беларускі кіраўнік вырашыў скасаваць дамову з расіянамі. Ён ацаніў тэмпы рэалізацыі праекта "Мінск-Сіці" як нездавальняючыя.
Па інфармацыі "Камерсанта", Макараў прасіў Лукашэнка перагледзець умовы рэалізацыі праекта з улікам крызісу. расійскі бізнэсовец таксама адзначаў, што беларускія чыноўнікі не выканалі некаторыя свае абяцанні. У прыватнасці, па яго словах, Мінгарвыканкам не выканаў публічнага абяцання пабудаваць вонкавыя інжынерныя сеткі.