Кіраўнікі Беларусі і Туркменістана пачнуць перамовы з сустрэчы сам-насам
Аляксандр Лукашэнка сёння ў Ашхабадзе правядзе серыю перамоў з кіраўніком Туркменістана Гурбангулы Бердымухамедавым.
Кіраўнікі дзяржаў правядуць спачатку перамовы ў фармаце сам-насам, у пашыраным складзе, а ўвечары сустрэнуцца у тых жа фарматах для кароткіх гутарак, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Як чакаецца, асноўная ўвага на перамовах будзе нададзена развіццю гандлёва-эканамічных адносін паміж дзвюма краінамі, рэалізацыі буйных двухбаковых праектаў у сферы нафтахіміі, горназдабыўной галіны, пастаўкам беларускай машынабудаўнічай тэхнікі. Па выніку перамоў чакаецца падпісанне шэрагу двухбаковых дакументаў.