“Кааліцыя шасці” пакуль не называе выбары ў парламент нелігітымнымі
Такое рашэнне сябры кааліцыі прынялі на сваім паседжанні 22 чэрвеня.
За падпісанне супольнай заявы аб непрызнанні парламенцкіх выбараў выказаліся толькі прадстаўнікі Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі і Аб'яднанай Грамадзянскай Партыі, супраць — "Руху За Свабоду", "Гавары праўду!", Справядлівага свету і Партыі БНФ.
Раней прадстаўнікі "шасцёркі" пагаджаліся з непрызнаннем "выбараў", але сёння частка выступіла супраць, паведамляе прэс-служба БХД. Разам з тым разгляд супольнай заявы аб непрызнанні недэмакратычнасці выбараў у Палату прадстаўнікоў унесены ў парадак паседжанняў абласных кааліцый дэмакратычных сілаў.
Парламенцкія выбары пройдуць у Беларусі 23 верасня.