Каб купіць Гранлунда, мінскаму "Дынама" спатрэбіцца грузавік грошай?
Спартовы дырэктар ХІФКа Том Нібондас аспрэчыў усе чуткі пра пераход таленавітага хакеіста Мікаэля Гранлунда ў мінскае "Дынама".
Нібондас паведаміў, што мінскі клуб задрафтаваў Гранлунда. Але, кажа спецыяліст, наступны сезон Гранлунд правядзе ў ХІФКу. Нібондас пажартаваў, што мінскаму "Дынама" не хопіць нават самага вялікага грузавіка з грашыма, каб займець Гранлунда, адзначае "Старонка хакею Беларусі".