Супрацоўнікі ДПС стралялі па машыне і паранілі п'янага кіроўцу
Яны зрабілі восем стрэлаў.
Здарэнне адбылося ўначы 10 лістапада ў Магілёве і Магілёўскім раёне. Супрацоўнікі ДПС спрабавалі спыніць аўтамабіль “Хонда”, аднак яго кіроўца ніяк не адрэагаваў на заклікі патрульных.
Распачалася пагоня. Падчас яе інспектары прынялі рашэнне страляць па машыне. Першы папераджальны стрэл быў зроблены ў паветра, астатнія сем — па колах аўтамабіля. Каля вёскі Сідараўка Магілёўскага раёна машыну спынілі.
Праз стральбу 23-гадовы кіроўца “Хонды” быў лёгка паранены, а яго машына атрымала пашкоджанні, паведамляе сайт магілёўскай міліцыі.
Фота — bymedia.net