Калегі Аляксея Паўлоўскага забіраюць заявы на звальненне

Як паведамляе праваабарончы сайт "Вясна", магілёўскія рабочыя забіраюць заявы пад ціскам адміністрацыі “Прамжылбуда”.

Нагадаем, што адміністрацыя адмовілася працягваць працоўны кантракт з мулярам. На знак салідарнасці брыгада з 15 чалавек таксама напісала заявы на звальненне. Пасля гэтага, кажа Паўлоўскі, адміністрацыя стала выклікаць рабочых па адным і ціснуць. Заўчора стала вядома, што адмовіліся звальняцца двое рабочых, сёння іх ужо 11. Па-ранейшаму цвёрда трымаецца сваёй пазіцыі брыгадзір Спірыдонаў.