Калгаснікі не могуць атрымаць грошы з мінулага года

Гэта больш за дзесяць чалавек, якія працавалі ў мінулым годзе на ачыстцы памяшкання ад гною па 20 і болей дзён. За працу ім абяцалі выдзеліць сенакос альбо заплаціць… па 5000 рублёў за дзень. Але старшыня гаспадаркі Мікалай Шэпялевіч слова сваё не стрымаў, кажуць калгаснікі.

Сёлета ў Малькавічах зноў з'явіліся абвесткі з прапановай да пенсіянераў папрацаваць у калгасе. На адной з іх нехта напісаў: “Спачатку разлічыся за тое, што вінен”.